Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт
Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт (англ.: European Economic and Social committee) — дарадчы орган Еўрапейскага Саюза. Сацыяльна-эканамічны камітэт (ЕСЭК) створаны ў 1958 годзе ў адпаведнасці з Дагаворам аб заснаванні Еўрапейскай Супольнасці, каб забяспечыць прадстаўніцтва інтарэсаў розных эканамічных і сацыяльных груп.
Камітэт складаецца з 350 чальцоў; іх прызначае Савет Еўрапейскага саюза на 5 гадоў па рэкамендацыі нацыянальных урадаў. Члены Сацыяльна-эканамічнага камітэта адносяцца да такіх катэгорый так званай «арганізаванай грамадзянскай супольнасці» як працадаўцы, прафсаюзныя дзеячы і прадстаўнікі розных груп інтарэсаў (прафесійных аб’яднанняў, фермераў, абаронцаў навакольнага асяроддзя, спажыўцоў і да т.п.). Сацыяльна-эканамічны камітэт прадстаўляе іх пазіцыю і адстойвае іх інтарэсы ў дыялогу з Еўрапейскай Камісіяй, Саветам Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскім парламентам. Задача Сацыяльна-эканамічнага камітэта заключаецца ў тым, каб даваць парады Камісіі і Савету, якія абавязаны кансультавацца з ім па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Сацыяльна-эканамічны камітэт можа таксама выказваць сваю пазіцыю па ўласнай ініцыятыве. Такім чынам, сацыяльна-эканамічны камітэт мае ролю мастка паміж Еўрапейскім Саюзам і грамадзянамі.
Члены Сацыяльна-эканамічнага камітэта сустракаюцца на пленарных пасяджэннях каля дзесяці разоў на год, а часцей засядаюць меншымі групамі.
Ніцкі дагавор не змяніў размеркавання месцаў у Камітэце паміж дзяржавамі-членамі, ён толькі абгаварыў, улічваючы пашырэнне Саюза, у будучыні колькасць месцаў у сацыяльна-эканамічным камітэце не павінна перавышаць 350 (апошняе пашырэнне не выйшла за гэтую мяжу, гл. табл.). Дагавор выясніў таксама прынцыпы прызначэння членаў камітэта: ён павінен складацца з «Прадстаўнікоў розных эканамічных і сацыяльных груп арганізаванай грамадзянскай супольнасці»
(Артыкул 257 Дамовы аб заснаванні Еўрапейскай Супольнасці) .
Колькасць прадстаўнікоў у ЕСЭК
[правіць | правіць зыходнік]Германія Францыя Італія Вялікабрытанія | |
Іспанія Польшча | |
Румынія | |
Бельгія Балгарыя Грэцыя Нідэрланды Аўстрыя Партугалія Швецыя Венгрыя Чэхія | |
Данія Фінляндыя Ірландыя Літва Славакія Харватыя | |
Латвія Славенія | |
Эстонія | |
Мальта Люксембург Кіпр |